BE RU EN

Пад Светлагорскам пачалі вырабляць шатландскае віскі

  • 23.09.2013, 19:59

ТАА «Парыцкая вінарня», якое знаходзіцца пад Светлагорскам, пачало выраб двух марак шатландскага віскі.

Першая партыя алкагольнай прадукцыі днямі з'явіцца ў крамах раздробнага гандлю, паведамілі на прадпрыемстве, піша onliner.by.

Кіраўніцтва міні-заводу сцвярджае, што якасць віскі, разлітага ў Беларусі, не саступае шатландскаму аналагу, а кошт будзе значна ніжэйшы.

Рэалізацыю праекта ТАА «Парыцкая вінарня» распачало ў сярэдзіне мінулага года. Вытворчасць арганізаваная на базе былога кансервавага завода за кошт уласных сродкаў і пазыкі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Цяпер прадпрыемства мае ўсё патрэбнае абсталяванне. На новым заводзе працуе 20 чалавек.

Апошнія навіны