BE RU EN

БДУ будзе вучыць мытнікаў

  • 22.09.2013, 21:38

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрываюць школу будучых мытнікаў.

Навучанне ў школе маецца дапамагчы будучым абітурыентам падрыхтавацца да прафесійна-псіхалагічнага сумоўя спецыяльнасці «мытная справа», паведамляе БелаПАН.

Вучэбная праграма прадугледжвае знаёмства слухачоў з гісторыяй, спецыфікай, функцыямі і асноўнымі напрамкамі дзейнасці супрацоўнікаў мытных службаў. «Гэтыя веды дазволяць старшакласніку не толькі псіхалагічна падрыхтавацца да сумоўя, але і вызначыцца з правільнасцю выбару будучай прафесіі», - адзначае прэс-служба БДУ.

Весці заняткі ў школе будуць выкладчыкі кафедры мытнай справы факультэта міжнародных адносін і супрацоўнікі Менскай рэгіянальнай мытні. Пасля заканчэння навучання слухачам будзе выдадзены сертыфікат, наяўнасць якога ўлічваецца камісіяй пры праходжанні афіцыйнага прафесійна-псіхалагічнага сумоўя.

Апошнія навіны