BE RU EN

Уладзіслаў Суркоў прызначаны памочнікам Пуціна

  • 20.09.2013, 17:07

Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб памочніку Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі».

Памочнікам прэзідэнта РФ прызначаны Уладзіслаў Суркоў, указ уступае ў сілу з дня яго падпісання. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

Раней паведамлялася, што былы віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Суркоў можа стаць памочнікам прэзідэнта РФ па пытаннях інавацыйнага развіцця.

Уладзіслаў Суркоў пачынаў працу ў адміністрацыі прэзідэнта ў 1999 годзе як раз з пасады памочніка прэзідэнта. Затым ён быў намеснікам кіраўніка адміністрацыі, а ў снежні 2011 года перайшоў ва ўрад. Там ён кіраваў апаратам і курыраваў інавацыі. Акрамя таго, Суркоў уваходзіў у апякунскі савет фонду «Сколкава».

Пасля таго як у красавіку Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць старэйшага віцэ-прэзідэнта фонду Аляксея Бельцюкова па падазрэнні ў растраце 750 тысяч даляраў, віцэ-прэм'ер вырашыў заступіцца за «Сколкава». Выступаючы ў Лонданскай школе эканомікі, ён заявіў, што фонд з'яўляецца «адным з самых чыстых праектаў у плане магчымых злоўжыванняў».

Праз некалькі дзён Суркоў, па яго ўласных словах, добраахвотна падаў у адстаўку, яна была прынятая 8 траўня 2013 года. Паплечнікі віцэ-прэм'ера распавядалі СМІ, што ён быў расчараваны стаўленнем кіраўніцтва краіны да тэмы інавацый.

Апошнія навіны