BE RU EN

Эстонія дапаможа беларускім студэнтам

  • 2.09.2013, 21:58

Эстонія падтрымае сумай у 15 000 еўра беларускі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які працуе ў Вільні.

Міністэрства замежных спраў перадасць 15 000 еўра давернаму фонду пад эгідай Рады міністраў Паўночных краін, якая падтрымлівае магчымасці навучання ў дзейным у Вільні беларускім Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, паведаміў BNS прэс-сакратар міністэрства.

Міністр замежных спраў Урмас Паэт адзначыў, што ў гуманітарным універсітэце ў Вільні маюць магчымасць вучыцца і тыя беларускія студэнты, якія праз свае палітычныя погляды не могуць навучацца ў ВНУ ў сябе на радзіме, піша rus.delfi.ee.

Беларускі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт працуе ў Вільні як акрэдытаваныя навучальная ўстанова пасля таго, як ён быў зачынены беларускімі ўладамі ў Менску ў 2004 годзе. ВНУ пачала працу ў Менску ў 1992 годзе.

Ва ўніверсітэце восем аддзяленняў, вывучаць можна, напрыклад, філасофію, тэалогію, паліталогію, псіхалогію, міжнароднае права, эканоміку, гісторыю і тэорыю мастацтва, міжнародны культурны турызм ды інфатэхналогію.

Апошнія навіны