BE RU EN

Жыхароў Баранавічаў у верасні пакінуць без гарачай вады

  • 2.09.2013, 17:52

Работнікі Баранавіцкай ЦЭЦ на працягу тыдня будуць праводзіць апрасоўку гарадскіх цепламагістраляў.

У сувязі з падрыхтоўкай цеплавых сетак да працы ў асенне-зімовы перыяд, з 0.00 гадзін 9 верасня да 24 гадзін 15 верасня ЦЭЦ будзе спыненая. Без гарачага водазабеспячэння на гэты час застануцца цэнтр горада, Паўднёвы і Паўночны мікрараёны, пасёлак Тэкстыльшчыкаў і пасёлак, абмежаваны вуліцамі Пралетарская, Прамысловая і Кірава, піша мясцовае выданне intex-press.

Баранавіцкія цеплавыя сеткі прыносяць свае выбачэнні за прычыненыя нязручнасці, звязаныя з адсутнасцю гарачай вады.

Апошнія навіны