BE RU EN

Гамяльчанін спрабаваў скрасці крэсла ў кафэ

  • 2.09.2013, 12:33

Крымінальная справа па артыкуле 206 Крымінальнага кодэкса (рабаванне) распачатая ў дачыненні да жыхара Гомеля 1991 года нараджэння.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 31 жніўня малады чалавек адкрыта з ужываннем гвалту спрабаваў скрасці крэсла, якое належыць кафэ «Крыніца». Крэсла работнікам кафэ ўдалося адстаяць, падазраванаму ж пагражае ад пяці гадоў абмежавання волі да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Прэс-служба УУС таксама паведамляе, што ў Акцябрскім раёне затрыманы за крадзеж 16-гадовы жыхар вёскі Шкава, які пранікаў у дамы аднавяскоўцаў праз незачыненыя форткі і выкрадаў там маёмасць. Здабычай непаўналетняга падазраванага сталі гэбель, шкарпэткі, кірзавыя боты, акустычная калонка, прадукты харчавання, спіртныя напоі, мужчынскія туфлі і штаны.

Апошнія навіны