BE RU EN

«Вінтажны» Менск (Відэа)

  • 17.09.2013, 21:37

Менчук стварыў да Дня горада відэаролік, прысвечаны архітэктурным славутасцям сталіцы.

Пад класічную музыку ў троххвілінным кліпе праплываюць практычна ўсе месціны Менска, якія можна аднесці да стылю рэтра, піша onliner.by. Аўтар відэа, Уладзімір Арцімедаў, імкнуўся перадаць прыгажосць класічнай архітэктуры і летняй зеляніны. Здымка вялася ўлетку 2013-га ў вольны час пры дапамозе звычайнага штатыва.

«У працэсе работы кадры старанна адбіраліся і сартаваліся, - распавядае ён. - Відэа зробленае ў падзяку за захаванне і рэстаўрацыю непаўторных будынкаў і месцаў, якія робяць наш горад унікальным. Праца была праведзеная выключна ў некамерцыйных мэтах, хачу, каб як мага больш людзей убачылі наш горад у яго непаўторнай прыгажосці. Бо часта самыя выдатныя месцы ў паўсядзённым жыцці застаюцца незаўважанымі».

Апошнія навіны