BE RU EN

Чэмпіянат свету па хакеі застрахуюць ад байкоту

  • 17.09.2013, 9:34

Лукашэнка абавязаў застрахаваць страты ў выпадку адмены, байкатавання або пераносу тэрмінаў ЧС па хакеі.

Дапаўненні ва ўказ ад 16 студзеня 2012 года №28 «Аб некаторых пытаннях правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў г. Менску» падпісаныя кіраўніком 13 верасня.

У прыватнасці, Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года загадана заключыць са страхавой арганізацыяй - рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь дамову страхавання страт (страты прыбытку) дырэкцыі, Міжнароднай федэрацыі хакея і (або) кампаніі Infront Sports & Media AG у выпадку адмены, байкатавання або пераносу тэрмінаў правядзення чэмпіянату з-за форс-мажорных абставінаў як на сваю карысць, так і на карысць Міжнароднай федэрацыі хакея і (або) кампаніі Infront Sports & Media AG.

Менгарвыканкаму даручана прыняць меры, накіраваныя на выключэнне неабгрунтаванага росту коштаў на паслугі гасцініц і паслугі арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца грамадскім харчаваннем, у перыяд правядзення чэмпіянату.

Таксама ўказ вызваляе ад выплаты ПДВ абароты кампаніі «Інфронт спортс энд Медыя АГ» (Infront Sports & Media AG), якая займаецца прыцягненнем афіцыйных партнёраў і рэкламай у рамках ЧС.

Апошнія навіны