BE RU EN

Чэшская cтудэнтка перавяла грошы беларускім палітвязням

  • 16.09.2013, 18:55

Навучэнка пражскай гімназіі перавяла сродкі на дабрачынны рахунак у падтрымку ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Тэрэза Райхелава перамагла ў конкурсе Бібліятэкі Вацлава Гаўла на лепшае вучнёўскае эсэ на тэму «Як вы ўяўляеце сабе будучага чэшскага прэзідэнта?» І перавяла на дабрачынны рахунак, створаны для падтрымкі ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі 15000 чэшскіх крон (780 даляраў), паведамляе сайт «Грамадзянская Беларусь».

«Да пастановы ахвяраваць сваю ўзнагароду за перамогу ў літаратурным конкурсе на падтрымку беларускага дысідэнцкага руху мяне падштурхнуў праваабарончы цэнтр, які быў выбраны ў выніку збегу акалічнасцяў: незадоўга дагэтуль рэжым Лукашэнкі канфіскаваў іх офіс, а я не разлічвала на атрыманне гэтых грошай, таму мне гэта здалося лагічным крокам», - зазначыла Тэрэза Райхелава.

Нагадаем, у папраўчых установах Беларусі адбываюць пакаранне 10 палітвязняў.

Фота: civicbelarus.org

Апошнія навіны