BE RU EN

Пагоня даішнікаў за матацыклістам скончылася ДТЗ

  • 16.09.2013, 15:56

Сёння ў Менску інспектары вялі пагоню за кіроўцам матацыкла, паведамляюць відавочцы.

Па іх словах, пераслед скончыўся не зусім удала як для байка, так і для патрульнай машыны: абодва транспартных сродкі ў выніку сталі ўдзельнікамі ДТЗ.

Карыстальнік Capsl так апісаў на форуме onliner.by убачанае (тут і далей арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя):«У раёне 14.30 на Голубева каля паліклінікі (паркоўка) ДАІ спынілася супраць руху і пайшлі лавіць матацыкліста. Я так разумею, яны яго загналі на гэтую паркоўку, а самі зайшлі з тылу. Даішнік яго амаль схапіў, але не вельмі імкнуўся. Увогуле той вырваўся і выехаў зноў на дарогу ў бок Віталюра. Той Даішнік, што застаўся ў машыне рвануў за ім».

Capsl дадаў: «Даішнік не даў далёка сысці матацыклісту і закрануўшы яго машынай, паклаў яго на зямлю».

Сегодня в Минске инспекторы вели погоню за водителем мотоцикла. Фото: Onliner.by
Сегодня в Минске инспекторы вели погоню за водителем мотоцикла. Фото: Onliner.by

Апошнія навіны