BE RU EN

У апошняга тырана Еўропы забіраюць клюшку

  • 16.09.2013, 11:56

Еўрапарламент выступіў з жорсткай заявай з нагоды ЧС па хакеі ў Менску.

Еўрапарламент заклікаў ІІХФ не праводзіць ЧС-2014 у Беларусі. ЕП выпусціў рэзалюцыю, якая тычыцца правядзення чэмпіянату свету-2014, які збіраюцца правесці ў Менску, паведамляе EU Observer.

У гэтай рэзалюцыі арганізацыя заклікае Міжнародную федэрацыю хакея перагледзець сваё рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі ў сувязі з катаваннямі палітычных зняволеных.

«Мы не павінны дазволіць апошняму тырану Еўропы прыняць у сябе чэмпіянат свету, які надасць яму легітымнасці», - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Нагадаем, права арганізацыі чэмпіянату Лукашэнка атрымаў яшчэ ў 2009 годзе. Яго правядзенне запланавана з 9 па 25 траўня наступнага года на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

З-за парушэння ўладамі Беларусі правоў чалавека і наяўнасці палітвязняў праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі выступілі супраць арганізацыі спартыўнага мерапрыемства. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Некаторыя краіны ўжо прыгразілі байкатаваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Менску з-за рэпрэсій, якія ажыццяўляюць беларускія ўлады.

Апошнія навіны