BE RU EN

Аварыя паралізавала цэнтр Менска

  • 16.09.2013, 10:22

Аварыя з удзелам трамвая паралізавала рух на праспекце Незалежнасці каля плошчы Перамогі.

Аварыя адбылася раніцай у панядзелак на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова. Легкавы аўтамабіль урэзаўся ў трамвай, піша «Наша Нiва».

У выніку аварыі пашкоджаны трамвай спыніўся прама пасярод праспекта. Аўтамабілі, якія едуць ад цырка ў бок плошчы Якуба Коласа, вымушаныя аб'язджаць аварыю альбо па «сустрэчцы», альбо па пешаходным пераходзе.

Трамваі не могуць праехаць ні ў адным з кірункаў.

Авария парализовала центр Минска. Фото: «Наша Нiва»
Авария парализовала центр Минска. Фото: «Наша Нiва»
Авария парализовала центр Минска. Фото: «Наша Нiва»

Апошнія навіны