BE RU EN

У Серабранцы гуляў лось (Відэа)

  • 15.09.2013, 19:30

Звера ўбачылі непадалёк ад гіпермаркета «Гіпа» у менскім мікрараёне Серабранка.

Лася выпадкова зняў рэгістратар аўтамабіля, які ехаў па крузе на скрыжаванні вуліцы Ванеева і праспекта Ракасоўскага ў Менску. Відэа з'явілася на YouTube ў пятніцу 13 верасня. Са слоў аўтара, знятае яно было ў той жа дзень.

Лось накіроўваўся з боку Усходняга вакзалу ў напрамку цэнтра горада і перасякаў дарогу ў неналежным месцы. Аўтамабіль, з якога адбываліся здымкі, цудам не зачапіў жывёлу, але моцна яе напалохаў.

Хутчэй за ўсё, лось мог патрапіць у горад з лясоў, якія размешчаны на поўдзень ад Менска. Далейшы лёс жывёліны невядомы.

Апошнія навіны