BE RU EN

Карова збіла банду канакрадаў пад Ваўкавыскам

  • 14.09.2013, 20:51

Аднаго са зламыснікаў яна пранесла на рагах каля 70 метраў, іншым пакінула некалькі сінякоў на памяць.

Незвычайныя злодзеі з'явіліся ў Ваўкавыскім раёне. Яны выкрадалі кароў і коней, а затым прадавалі мяса жывёл.

Як паведамляе прэс - служба УУС аблвыканкама, у апошні час у раёне было зарэгістравана некалькі выпадкаў выкрадання хатніх жывёл. Напрыклад, у першых чыслах верасня ў вёсцы Волпе ў мясцовага жыхара прама з пашы знік конь. Гаспадар абышоў усе наваколлі і знайшоў толькі рэшткі жывёлы. Са слоў мужчыны, жывёла мела вартасць блізу 13 мільёнаў рублёў, піша «Вячэрняя Гародня».

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку неўзабаве знайшлі выкрадальнікаў каня. У злачынстве падазраюцца жыхары вёскі Дубаўцы і жыхар Скідаля. Па месцы жыхарства аднаго з іх былі выяўленыя доказы, якія паказваюць на дачыненне да крадзяжу. Падазраваныя распавялі, што мяса выкрадзенага каня яны ўжо паспелі прадаць скупшчыкам.

Аказалася, што напярэдадні яны спрабавалі скрасці карову на адной з мясцовых ферм. Але буронка аказала актыўны супраціў. Аднаго з зламыснікаў яна пранесла на рагах каля 70 метраў, іншым пакінула некалькі сінякоў на памяць.

Падазраваныя прызналіся ў здзяйсненні яшчэ некалькіх аналагічных крадзяжоў: у канцы жніўня яны скралі каня ў гэтай жа вёсцы, а на ферме ў вёсцы Плябанаўцы - карову.

Апошнія навіны