BE RU EN

Кантрабандыст вёз праз мяжу 20 кілаграм срэбра

  • 14.09.2013, 10:52

Мытнікі знайшлі ў цягніку «Варшава-Менск» больш за чатыры тысячы срэбных ланцужкоў і бранзалетаў.

Ювелірныя вырабы спрабаваў завезці ў краіну 26-гадовы грамадзянін Беларусі.

Паводле вынікаў правядзення спецыяльнага аператыўнага мерапрыемствы ў ПТА «Берасце-Цэнтральны» супрацоўнікамі аддзела ў барацьбе з кантрабандай Берасцейскай мытні супраць яго пачаты адміністрацыйны працэс. Малады чалавек абвінавачваецца ў тым, што схаваў ад мытнага кантролю больш за 4000 адзінак срэбных вырабаў з металу белага колеру (ланцужкі, бранзалеты) агульнай вагой звыш 20 кг, паведамляе прэс-служба Берасцейскай мытні.

Тавар, які незаконна перавозіўся праз мяжу, знойдзены за пажарным шчытком аднаго з купэ вагона цягніка «Варшава-Менск». Усе каштоўнасці, папярэдні кошт якіх склаў блізу 600 мільёнаў беларускіх рублёў, канфіскаваныя да выраку суда.

Апошнія навіны