Мядзведзь хадзіў у цэнтры Гомеля
- 14.09.2013, 8:18
Медзведзяня прагульвалася вуліцай Савецкай у суправаджэнні дваіх мужчын.
Яно з асцярогай рэагавала на вулічны шум і ўвагу мінакоў. Відавочна, гэта адзін з артыстаў цыркавой праграмы «Фіеста», якая стартуе 21 верасня, піша onliner.by.
Праваднікі распавялі, што на шпацыр мядзведзя выводзяць як раз для таго, каб звыкаў да людзей і шуму.