BE RU EN

Русы зоймецца падрыхтоўкай да «Дажынак-2014»

  • 14.09.2013, 8:06

Фестываль працаўнікоў вёскі пройдзе ў другой палове верасня наступнага года ў Гарадку.

Адпаведнае распараджэнне Лукашэнка падпісаў 13 верасня, піша БелаПАН.

Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу ўтвораны аргкамітэт пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Міхаіла Русага.

Аргкамітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу.

Нагадаем, у гэтым годзе першапачаткова планавалася правядзенне фестывалю працаўнікоў вёскі ў Гомелі, аднак праз карупцыйны скандал, у якім былі замешаныя чыноўнікі абласнога цэнтра, яго перанеслі.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Ўладзімір Дворнік раней заявіў, што на падрыхтоўку Жлобіна да «Дажынак» спатрэбіцца амаль трыльён рублёў.

Апошнія навіны