BE RU EN

Галоўны трэнер моладзевай зборнай па футболе падаў у адстаўку

  • 13.09.2013, 16:45

Галоўны трэнер нацыянальнай моладзевай зборнай Беларусі па футболе Аляксей Вергяенка падаў у адстаўку.

«Сёння адстаўка прынятая. Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера прызначаны Ігар Кавалевіч, які быў памочнікам Георгія Кандрацьева ў моладзевай зборнай, якая ўдзельнічала ў 2012 годзе ў алімпійскім турніры ў Лондане», - паведаміла 13 верасня прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Нагадаем, у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2015 года каманда Аляксея Вяргеенкі пацярпела чатыры паразы ў чатырох матчах.

Фота: com-cup.com

Апошнія навіны