BE RU EN

Заўтра суд разгледзіць скаргу на меру стрымання Баўмгертнеру

  • 12.09.2013, 10:26

Скаргу на меру стрымання генеральнаму дырэктару «Уралкалію» Уладзіславу Баўмгертнеру Менскі гарадскі суд разгледзіць у пятніцу, 13 верасня.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер яго адвакат Дзмітрый Гарачка.

«Разгляд скаргі на рашэнне суда не змяняць яму меру стрымання прызначаны на 13 верасня. Скаргу будзе разглядаць Менскі гарадскі суд», - сказаў адвакат.

Нагадаем, абаронцы Баўмгертнера на гэтым тыдні абскардзілі рашэнне суда Партызанскага раёна Менска не змяняць яму меру стрымання.

6 верасня суд Партызанскага раёна Менска не задаволіў скаргу адвакатаў на меру стрымання Баўмгертнеру, які быў затрыманы 26 жніўня і знаходзіцца ў СІЗА КДБ Беларусі.

Кіраўніку «Уралкалію», які з'яўляецца таксама старшынёй назіральнага савета «Беларускай калійнай кампаніі» (БКК), прад'яўленае абвінавачанне па ч. 3 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Следчыя органы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеянні Баўмгертнера і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў БКК нанеслі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры $100 млн.

Апошнія навіны