BE RU EN

На платнай стаянцы ў Бабруйску згарэлі дзве «Ямахі» з Украіны

  • 11.09.2013, 13:21

Два матацыкла «Ямаха» сёння ноччу агонь ператварыў у груду металу.

Выратавальнікаў выклікаў вартаўнік гаражна-будаўнічага кааператыва, размешчанага па вул. Батава ў Бабруйску, паведамляе прэс-служба МНС.

Па прыбыцці ратавальнікаў «Ямахі» гарэлі адкрытым полымем. Абодва матацыкла належаць грамадзянам Украіны. Асобы гаспадароў устанаўліваюцца.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Два мотоцикла сгорели в Бобруйске. Фото: МЧС
Два мотоцикла сгорели в Бобруйске. Фото: МЧС
Два мотоцикла сгорели в Бобруйске. Фото: МЧС
Два мотоцикла сгорели в Бобруйске. Фото: МЧС
Два мотоцикла сгорели в Бобруйске. Фото: МЧС

Апошнія навіны