BE RU EN

Падатак на шопінг увядуць праз месяц?

  • 11.09.2013, 11:27

Пытанні, якія тычацца ўвядзення пошліны на замежны шопінг, плануюць адпрацаваць на працягу месяца.

Пры гэтым выязная пошліна не павінна закрануць турыстаў, паведаміў сёння падчас прамой лініі ў газеце «Рэспубліка» віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч.

Пакуль разглядаюцца магчымыя формы вырашэння пытання», - адзначыў Пракаповіч.

Ён таксама яшчэ раз падкрэсліў, што пошліна, у выпадку яе ўвядзення, не закране грамадзян, якія выязджаюць у турыстычныя паездкі. Яна будзе дзейнічаць для тых, «хто ездзіць за куплямі раз у 2-3 дні і прывозіць шмат тавараў» для перапродажу на тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, прапанова ўвесці пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу за куплямі, прагучала з боку Лукашэнкі падчас наведвання ААТ «Мотавела» 6 верасня.

«Нас крытыкуюць - бедная, жабрацкая краіна, а нашы людзі да $3 млрд. у год вывозяць за мяжу ў Еўразвяз і прывозяць тавары, якія мы таксама выпускаем», - падкрэсліў Лукашэнка. «Дык вось я даўно даручыў, аж да таго, што выязджаеш за межы, усё роўна за чым, заплаці выязную пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем - $100 з носа плаці і едзь за мяжу», - заявіў ён.

Апошнія навіны