BE RU EN

Ва Удмуртыі дэпутата затрымалі з двума мяшкамі канопляў

  • 11.09.2013, 10:25

Дэпутат думы горада Можга затрыманы з двума мяшкамі канопляў і 1,4 грама гатовай да ўжывання марыхуаны.

Пра гэта ў сераду, 11 верасня, паведамляе прэс-служба ўпраўлення Федэральнай службы па кантролі за абаротам наркотыкаў (ФСКН) па Удмуртыі.

Затрыманне прайшло ў адным з гаражных кааператываў Можгі ў мінулую нядзелю, у той момант, калі дэпутат разам са сваім знаёмым занёс у адзін з гаражоў поліэтыленавы мяшок і збіраўся ехаць. У мяшку, па дадзеных УФСКН, знаходзілася 2,3 кг канопляў, паведамляе РБК.

Акрамя таго, яшчэ адзін пакет з каноплямі вагой 1,9 кг быў знойдзены наркапаліцэйскімі ў багажніку пазадарожніка, на якім прыехаў дэпутат. У салоне машыны таксама была знойдзеная «сумесь марыхуаны з часткамі канопляў» масай больш за 200 г і 1,4 г гатовай да ўжывання марыхуаны.

Ва ўпраўленні ФСКН таксама адзначылі, што медыцынскі агляд абодвух затрыманых паказаў наяўнасць у іх наркатычнага ап'янення.

У Расеі пражывае каля 8,5 млн чалавек, якія з той ці іншай перыядычнасцю ўжываюць наркатычныя прэпараты. Акрамя таго, 18 млн расейцаў каштавалі наркотыкі хоць бы раз. Штогод у краіне расследуецца каля 250 тыс. крымінальных спраў, звязаных з наркотыкамі. Галоўнай праблемай дырэктар ФСКН Віктар Іваноў лічыць сінтэз новых відаў наркотыкаў: па яго словах, за мінулы год іх з'явілася каля 50. Пры гэтым ён жа сцвярджае, што рост колькасці наркаманаў у Расеі ўдалося спыніць.

Апошнія навіны