BE RU EN

Кірыенка не ў курсе

  • 10.09.2013, 16:04

Гендырэктар «Беларуськалію» Валерый Кірыенка заявіў, што гаворка з нагоды продажу акцый Індыі можа ісці максімум пра намеры, а не пра прадметныя перамовы.

Прадметных перамоваў аб продажы акцый «Беларуськалію» ў цяперашні час не вядзецца, заявіў РІА Новости генеральны дырэктар беларускага вытворцы калійных угнаенняў Валерый Кірыенка.

Раней у аўторак дырэктар індыйскага Цэнтра па развіццю «зялёных» тэхналогій і кіравання (Centre for Green Technology & Management) Сукумаран Наір на канферэнцыі «Мінеральныя ўгнаенні» ў Маскве сказаў, што Індыя вядзе перамовы з Беларуссю аб куплі 20% «Беларуськалію».

«Спытайце ў яго, з кім ён вядзе перамовы», - сказаў Кірыенка.

Паводле яго слоў, размова на дадзеным этапе можа ісці максімум пра намеры, а не пра прадметныя перамовы. «Калі я не ведаю, значыць - намеры», - сказаў гендырэктар «Беларуськалію».

Восенню 2012 года Аляксандр Лукашэнка казаў, што Беларусь вядзе перамовы аб продажы пакета акцый «Беларуськалію» з пяццю кампаніямі - з Індыі, Кітая, Еўропы, арабскіх краін. На той момант, паводле слоў Лукашэнкі, кошт «Беларуськалію» ацэньваўся ў 33-36 мільярдаў даляраў. Пры гэтым першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка адзначаў, што пакуль да продажу разглядаецца пакет не больш 15% акцый.

Купляй «Беларуськалію» ў свой час цікавіўся і расейскі «Уралкалій», аднак ужо даўно адмовіўся ад гэтай ідэі, а ў канцы ліпеня і зусім спыніў супрацоўніцтва з беларускай кампаніяй у частцы сумесных продажаў. Пасля гэтага ў Менску быў затрыманы гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер, а Лукашэнка заявіў у верасні, што продаж найбуйнейшага прадпрыемства краіны ў цяперашні час непрымальны.

Апошнія навіны