BE RU EN

Гродзенскіх праваабаронцаў выклікаюць у суд

  • 10.09.2013, 10:16

Гродзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч атрымалі позвы ў суд Ленінскага раёна Гродна.

Па ўсёй верагоднасці гэта рэакцыя на пададзеную трыма гродзенскімі праваабаронцамі (акрамя Сазонава, Хільмановіча, яшчэ і Раманам Юргелем) скаргу на дзеянні гарвыканкама.

Скарга была складзеная 30 жніўня на афіцыйны адказ гарвыканкама ад 1 жніўня, якім было забароненае правядзенне інфармацыйнага пікету ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага. Гродзенскі гарвыканкам, перакананыя заяўнікі, парушыў іх канстытуцыйныя правы, а таксама Закон Рэспублікі Беларусь аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, піша ПЦ «Вясна».

Звяртае на сябе ўвагу тая неахайнасць, з якой сакратаром суда выпісаныя афіцыйныя позвы - на іх не пазначана, ні па якой справе выклікаюцца грамадзяне, ні ў якой якасці, ні прозвішча сакратара. Позва ў суд выпісаная на бліжэйшы чацвер - 12 верасня на 15.30.

Гродненских правозащитников вызывают в суд

Апошнія навіны