BE RU EN

«Робін Гуды» ўчынілі налёт на гішпанскія супермаркеты (Відэа)

  • 1.09.2013, 12:25

Радыкальныя чальцы гішпанскіх прафзвязаў абрабавалі некалькі супермаркетаў у Андалусіі.

Бралі яны не прадукты харчавання або якую-небудзь тэхніку, а школьныя тавары - сшыткі, падручнікі, кнігі, ручкі і альбомы. Нарабаванае прызначалася для раздачы дзецям з бедных сем'яў, перадае тэлеканал Euronews.

«Неўзабаве пачынаецца новы навучальны год, - кажа прэс-сакратар Звязу андалускіх рабочых Дыега Каньямера, - а ў многіх бацькоў проста няма грошай, каб купіць сваім дзецям усё патрэбнае для школы».

Рабаванне крам - гэта акцыя, закліканая прыцягнуць увагу рэгіянальных і цэнтральных улад, каб гішпанскі ўрад убачыў цяжкасці простага народа.

Вось з якой мэтай актывісты гішпанскіх прафзвязаў, якіх падтрымліваюць ультралевыя палітыкі, і ўчынілі налёты на супермаркеты Андалусіі.

Акцыя «Робін Гудаў» прыцягнула ўвагу таксама і мясцовай паліцыі.

Апошнія навіны