BE RU EN

Прызначэнні ў МУС і ДФР

  • 9.08.2013, 20:36

Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка ДФР і намесніка міністра ўнутраных спраў.

Правадыр прызначыў палкоўніка фінансавай міліцыі Ігара Маршалава намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю - дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Адпаведны ўказ ён падпісаў 9 жніўня.

Сёння Лукашэнка таксама прызначыў палкоўніка міліцыі Віктара Дубаўца намеснікам міністра ўнутраных спраў - начальнікам Дэпартамента фінансаў і тылу.

Ігар Маршалаў раней быў намеснікам дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Апошнія навіны