Румынію хочуць перайменаваць у Дакію
- 9.08.2013, 19:37
У Румыніі пачалі збор подпісаў на карысць перайменавання краіны.
Аўтары петыцыі, якую ўжо падпісалі амаль 3,4 тысячы чалавек, не жадаюць, каб іх як-небудзь звязвалі з цыганамі-рому або рымлянамі.
Альтэрнатыўная назва, прапанаваная ў петыцыі, - Дакія. Так, у часы Антычнасці называлі вялікую геаграфічную вобласць, на тэрыторыі якой жылі плямёны дакаў, а цяпер знаходзіцца Румынія, паведамляе Lenta.ru.
«Рымляне - у Італіі. Рома паходзяць з Індыі, адкуль яны рассяліліся ва ўсім свеце. Ром - гэта ямайскі напой», - гаворыцца ў петыцыі, якая размешчаная на партале Causes.com. Аўтары спадзяюцца сабраць 150 тысяч подпісаў, каб іх ініцыятыву разгледзеў румынская парламент.
Сваю цяперашнюю назву Румынія носіць з сярэдзіны XIX стагоддзя, калі яна паўстала ў якасці васальнай дзяржавы Асманскай імперыі, якая аб’ядноўвала Малдову і Валахію. У 1877 годзе краіна абвясціла незалежнасць, а паводле вынікаў Першай сусветнай вайны набыла Трансільванію, якая да гэтага была пад уладай Аўстра-Вугоршчыны.
Дзяржава дакаў сфармавалася ў II-I стагоддзях да хрысціянскага летазлічэння, а ў II стагоддзі Дакію заваявала Рымская імперыя, пасля чаго гэтая вобласць зазнала раманізацыю. Цяпер часткі гістарычнай Дакіі ўваходзяць, акрамя Румыніі, у склад Сербіі, Вугоршчыны, Украіны і Малдовы.