BE RU EN

У Канэктыкуце самалёт упаў на жылыя дамы

  • 9.08.2013, 19:33

У горадзе Іст-Хэвэн у амерыканскім штаце Канэктыкут невялікі самалёт упаў на жылыя дамы. Пра гэта паведамляе CBS News.

Самалёт упаў на падлёце да мясцовага аэрапорта. Аб загінулых і пацярпелых пакуль нічога не вядома.

Між тым, «Газета.Ru» са спасылкай на NBC Connecticut паведамляе, што на месцы катастрофы пачаўся пажар. Таксама журналістам стала вядома, што ў адным з двух дамоў, на якія паваліўся самалёт, ніхто не жыў.

Апошнія навіны