BE RU EN

Член ЦВК стала ахвярай наркамана?

  • 9.08.2013, 11:37

Такую версію вылучаюць блізкія забітай Святланы Хіневіч.

«Святлана жыла па вуліцы Жукоўскага ў Менску ў звычайным доме. На адной лесвічнай пляцоўцы з ёй пражывала жанчына з сынам. Дзве жанчыны сябравалі па-суседску. Больш за тое, гэтая суседка стала хроснай сына Святланы», - кажа крыніца «Радыё Свабода», блізкая да забітай.

«У хроснай таксама быў сын. Ён стаў наркаманам. Таму калі я даведалася, што Святлане перарэзалі горла, а на яе целе было некалькі дзесяткаў парэзаў, я падумала, што гэта мог зрабіць чалавек, які знаходзіўся ў той момант у нейкім неверагодным стане.

Мае падазрэнні ўзмацніліся, калі я даведалася, што той хлопец ускрыў сабе вены і парэзаў жывот. Наколькі мне вядома, ён знаходзіцца цяпер у рэанімацыі», - дадае суразмоўца.

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік адмовіўся каментаваць гэтую версію. Ён кажа, што размаўляў са следчымі, якія вядуць гэтую справу. І тыя пакуль не даюць ніякай інфармацыі, абмяжоўваючыся словамі «Ідзе следства».

Мікалай Лазавік сказаў, што пахаванне Святланы Хіневіч прайшло 7 жніўня. Яе пахавалі на Кальварыйскіх могілках, побач з бацькам.

Нагадаем, Святлану Хіневіч знайшлі забітай ва ўласнай кватэры 4 жніўня.

Апошнія навіны