BE RU EN

НЗ на магілёўскім заводзе: рабочы атрымаў апёкі 3 ступені

  • 9.08.2013, 10:44

Няшчасны выпадак адбыўся ў зборачным цэху тэхналагічных металаканструкцый Магілёўскага заводу «Прамтэхмантаж».

8 жніўня ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Магілёўскага ГАЧС паступіла паведамленне аб шпіталізацыі мужчыны з апёкамі, атрыманымі ў цэху філіяла «Магілёўскі завод тэхналагічных металаканструкцый» адкрытага акцыянернага таварыства «Прамтэхмантаж», паведамляе прэс-служба МНС.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што каля 16-30 8 жніўня ў зборачным цэху прадпрыемства пры афарбоўцы знутры металічнай ёмістасці аб'ёмам 5 м.куб. адбылося ўзгаранне пароў фарбы, у выніку чаго маляр, 1988 г.н., жыхар Магілёва атрымаў апёкі 1-3 ступені 50% цела (галава, тулава, канечнасці) і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя «Магілёўская гарадская бальніца №1», стан цяжкі.

Прычына здарэння высвятляецца.

НЗ на магілёўскім заводзе: рабочы атрымаў апёкі 3 ступені. Фота: МНС

Апошнія навіны