BE RU EN

Bloodhound Gang забароняць уезд у Расею на пяць гадоў

  • 9.08.2013, 10:26

РФ прапрацоўвае пытанне аб забароне Bloodhound Gang уезду на пяць гадоў.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

Нагадаем, на адным з канцэртаў музыкі з Bloodhound Gang апаганілі расейскі сцяг.

Інцыдэнт адбыўся ў адным з клубаў Адэсы. Басіст Bloodhound Gang Джарэд Хаселхоф дастаў расейскі сцяг і засунуў яго сабе ў штаны. Пасля ён кінуў сцяг у натоўп і прасіў «не расказваць пра гэта Пуціну».

Дзеяннем музыканта абразіліся палітыкі. Напрыклад, кіраўнік Мінкульта Уладзімір Мядзінскі напісаў у сваім Twitter, што група «пакуе валізкі», і «выступаць гэтыя ідыёты на Кубані не будуць».

Губернатар Краснадарскага края Аляксандр Ткачоў дадаў, што «за такія выкрутасы» музыкаў даўно пара адправіць за краты.

Апошнія навіны