BE RU EN

Пажар на новабудоўлі ў Менску

  • 8.08.2013, 19:03

У Менску гарэў новабуд на праспекце Дзяржынскага. Дым ад пажару быў бачны нават з Прывакзальнай плошчы сталіцы.

На месца здарэння прыбылі не менш за дзесяць машын МНС, паведамляюць відавочцы. Як расказалі ў Менскай гарадской управе МНС, узгаранне адбылося ў новабудзе, размешчаным у раёне скрыжавання праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса. Паводле папярэдніх звестках выратавальнікаў, агонь распаўсюдзіўся ў вентыляцыйнай шахце, піша onliner.by.

Інфармацыі аб пацярпелых няма. Ратавальнікі яшчэ працуюць на месцы здарэння. Больш падрабязныя звесткі стануць вядомыя пазней, калі пажар будзе патушаны.

Фотa: mogototo
Фотa: mogototo
Фотa: mogototo
Фотa: mogototo
Фотa: mogototo

Апошнія навіны