BE RU EN

Какава дапамагае захаваць памяць

  • 8.08.2013, 18:16

Два кубкі какавы на дзень спрыяюць паляпшэнню памяці, сцвярджаюць амерыканскія медыкі.

Асабліва карысная какава для паджылых людзей, бо яна здольная прадухіліць узроставыя змены функцый мозгу і палепшыць кровазабеспячэнне гэтага органа, устанавілі яны, паведамляе «Інтэрфакс».

У даследаванні, арганізаваным прадстаўнікамі Гарвардскай медыцынскай школы, узялі ўдзел 60 чалавек, сярэдні ўзрост якіх складаў 73 гады. Папярэдне ў 17 удзельнікаў былі выяўленыя праблемы з кровазабеспячэннем мозгу, якія ўзніклі праз паважны ўзросту.

Палова ўдзельнікаў падчас даследавання штодня піла два кубкі какавы з высокім утрыманнем флаванолу - прыроднага антыаксіданту, якім багатыя какава-бабы. Іншая палова піла такую ж колькасць какавы з нізкім утрыманнем флаванолу. Іншых прадуктаў на аснове какава-бабоў, у тым ліку шакаладу, удзельнікі не ўжывалі.

Напачатку і ў канцы даследавання ўдзельнікам рабілі магнітна-рэзанансную тамаграфію галаўнога мозгу. Акрамя таго іх прасілі выканаць шэраг тэстаў на кагнітыўныя функцыі мозгу, у тым ліку памяць. Пазітыўныя зрухі былі адзначаныя ва ўсіх удзельнікаў, але асабліва ў тых, хто напачатку меў абцяжаранае кровазабеспячэнне мозгу – у гэтай групе істотны прагрэс быў адзначаны ў 88% выпадкаў. Пры гэтым змест флаванолу ў какаве значэння не меў.

Апошнія навіны