BE RU EN

Актрысу адправілі на шахту за жарт пра КНДР

  • 8.08.2013, 16:26

Паўночнакарэйская камедыйная актрыса Лі Чхун Хон адпраўленая на вугальную шахту за жарт у адрас рэжыму.

Артыстка выступала перад рабочымі на адным з мясцовых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і вырашыла пракаментаваць сітуацыю ў краіне, піша gazeta.ru.

Канцэрт быў адразу перапынены, а парушальніцу неадкладна выслалі на шахту.

Газета адзначае, што Лі Чхун Хон нават не паспела развітацца са сваякамі. Акрамя таго, сям'і прыйшлося адкласці вяселле дачкі актрысы.

Што менавіта сказала камедыянтка і як доўга яна прабудзе на шахце, не паведамляецца. Звычайна тэрмін пакарання за такія правіннасці складае шэсць месяцаў.

Лі Чхун Хон з'яўляецца адной з самых вядомых камедыйных актрыс у КНДР. У свой час яна выступала перад лідарам краіны Кім Чэн Ірам.

Апошнія навіны