BE RU EN

Падатковай не даюць спакою грамадзяне, «якія жывуць не па сродках»

  • 8.08.2013, 16:19

МПЗ Беларусі лічыць неабходным надзяліць падатковыя органы правам атрымання дадатковых звестак аб даходах фізічных асоб.

Пра гэта сёння паведаміў падчас брыфінгу міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян, перадае БелТА.

Міністр адзначыў, што ў мэтах выяўлення асоб, якія жывуць не па сродках, якія пры адсутнасці афіцыйных крыніц даходаў набываюць дарагую маёмасць - аўтамабілі, нерухомасць, зямельныя ўчасткі, падатковымі органамі праводзіцца праверка іх фінансавай заможнасці.

Так, у 2012 годзе праверана больш за 40 тыс. грамадзян, у бюджэт дадаткова паступіла Br20,5 млрд. У бягучым годзе такімі грамадзянамі ўжо ўнесена ў бюджэт звыш Br20 млрд.

«У мэтах павышэння выніковасці такой працы міністэрства ініцыявала ўнясенне змяненняў у Падатковы кодэкс аб надзяленні падатковых органаў правам атрымання звестак аб даходах фізічных асоб, якія складаюць банкаўскую таямніцу», - паведаміў Уладзімір Палуян.

Нагадаем, раней паведамлялася, што банкі краіны абавяжуць падаваць у падатковыя органы звесткi аб выдадзеных крэдытах фізічным асобам, а таксама аб налічаных адсотках па ўкладах. Адпаведная норма змяшчаецца ў законапраекце аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс.

Апошнія навіны