BE RU EN

Роберт Мааскант: Менскае «Дынама» мацней «Трабзанспора»

  • 8.08.2013, 13:37

Галоўны трэнер менскага «Дынама» напярэдадні матчу ў адказ 3 кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з турэцкім «Трабзанспорам» падзяліўся меркаваннем аб суперніку.

Роберт Мааскант лічыць «Трабзанспор» добрай камандай. «Аднак у першым матчы я не ўбачыў нейкіх фантастычных гульцоў. Хоць ведаю, што той жа Межэеўскі здольны гуляць нашмат мацней. У Брэсце супернік мяне не ўразіў, «Дынама» выглядала лепш», - адзначае трэнер.

Мааскант распавёў, што пры падрыхтоўцы да матчу трэнерскі штаб пагаварыў з футбалістамі адносна таго, што туркі могуць выкарыстоўваць разнастайныя хітрыкі, каб яшчэ да гульні вывесці суперніка з раўнавагі, і што беларускім футбалістам трэба захоўваць самавалоданне і стрыманасць, піша «Прессбол».

«Мы паказалі нашым гульцам відэа матчаў «Трабзанспора», далі паслухаць, як паводзяць сябе на стадыёне заўзятары. Думаю, мы гатовыя да таго, што нас чакае», - сказаў трэнер.

Апошнія навіны