BE RU EN

Чырвоная спёка ў Беларусі

  • 8.08.2013, 13:14

У бліжэйшыя суткі, 9 жніўня, у Брэсцкай вобласці абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі, на астатняй тэрыторыі Беларусі - аранжавы.

Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

У цэлым па рэспубліцы чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы да 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 15-22 градусы, днём будзе ад 30 да 34, на паўднёвым захадзе рэспублікі - плюс 35 градусаў.

Апошнія навіны