BE RU EN

Слуп ЛЭП усталявалі пасярод праезнай часткі (Відэа)

  • 8.08.2013, 10:47

Такая незвычайная перашкода стаіць на дарозе ў адным з раёнаў Магілёва.

Кіроўцы проста не вераць сваім вачам: ні папераджальных знакаў, ні святлоадбівальных элементаў на небяспечнай перашкодзе няма. І з якога боку трэба аб'язджаць слуп па правілах дарожнага руху - таксама не ясна. Дарожнікаў агрэхі энергетыкаў не збянтэжылі, і слуп нават прымудрыліся закатаць у асфальт. І цяпер яго лёс, падобна, нікога не хвалюе. Энергетыкі не спяшаюцца пераносіць перашкоду, іншыя службы - не лічаць патрэбным неяк пазначыць або абгарадзіць. У выніку ў цемры слуп можна і не заўважыць, паведамляе ОНТ.

Асабліва, калі транспарт без фараў - напрыклад, у веласіпедыстаў.

Дарэчы, у магілёўскіх кіроўцаў на гэты конт ужо нарадзіўся жарт - маўляў, такое нестандартнае рашэнне - альтэрнатыва ляжачым паліцыянтам. У адрозненне ад звыклых няроўнасцяў, скінуць хуткасць перад такім бар'ерам прыйдзецца. Ну, вядома, калі гэта будзе не ноччу.

Апошнія навіны