BE RU EN

Мор рыбы на Прыпяці

  • 8.08.2013, 10:22

Некарэктная праца ачышчальных збудаванняў Пінска магла выклікаць мор рыбы ў Прыпяці.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі Вольга Грамовіч.

Паводле яе слоў, работнікі Пінскай міжрайінспекцыі зафіксавалі гібель рыбы ў рацэ Прыпяць паблізу скідной трубы ачышчаных сцёкавых вод Пінска. Загінула 1300 асобін розных відаў рыб. Зона паражэння складае 70 м уздоўж левага берага ад скідной трубы ніжэй па цячэнні. Вада на гэтым участку мае непрыемны пах.

Меркаваная прычына гібелі рыбы - некарэктная праца ачышчальных збудаванняў Пінска.«У сцёкавых водах, якія паступаюць у раку са скідной трубы, атрымалася выявіць павышанае ўтрыманне арганічных рэчываў», - дадала прэс-сакратар дзяржінспекцыі. У цяперашні час па дадзеным факце вядзецца разбіральніцтва.

Па папярэдніх дадзеных, шкода ад гібелі рыбы склала Br17,9 млн. За забруджванне воднага аб'екта штрафныя санкцыі будуць выстаўленыя Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Нагадаем, менавіта на Прыпяці Лукашэнку пашчасціла злавіць сома вагой 57 кілаграмаў.

Фота з архіву

Апошнія навіны