BE RU EN

Фотафакт: як падаўжаюць тэрмін прыдатнасці прадуктам у Гомелі

  • 8.08.2013, 10:00

Крамы абласнога цэнтра знайшлі арыгінальны спосаб пазбавіцца ад пратэрмінаваных прадуктаў.

Пра гэта піша @VasiliPetukhov у сваім акаўнце ў «Твітэры».

«Пад налепленай новай этыкеткай пакупнік выявіў старую. Як бачна з фота, тэрмін прыдатнасці ў новым варыянце этыкеткі выпраўлены з 02.08.13 на 18.08.13. Выпраўленая і дата расфасоўкі прадукту», - паведамляе ён.

Сыр з «выпраўленым» тэрмінам прыдатнасці быў знойдзены ў краме СТАА «НТС», піша сайт odsgomel. Яго PR-менеджэр паведаміла выданню, што па гэтым факце праводзіцца праверка, прызначаныя адказныя асобы, а вінаватыя будуць пакараныя.

Фота: VasiliPetukhov

Апошнія навіны