BE RU EN

Навукоўцы зрабілі звышдакладныя фатаграфіі Сонца

  • 8.08.2013, 9:31

Навукоўцам з каліфарнійскага горада Біг Бэар пашчасціла зрабіць унікальныя звышдакладныя фатаграфіі Сонца.

Пра гэта паведамляе навуковы партал Phys.Org.

На двух здымках былі зафіксаваныя драбнюткія, раней недаследаваныя дэталі фотасферы і хромасферы нябеснага цела, піша Gazeta.ru.

Першая фатаграфія адлюстроўвае ўльтратонкія магнітныя петлі, якія знаходзяцца ў фотасферы Сонца. Іншая фатаграфія з'яўляецца самай дэталёвай выявай сонечнай плямы, якая нагадвае па сваёй форме рамонак з мноствам пялёсткаў. Здымак быў зроблены з выкарыстаннем найбуйнейшага і самага дакладнага ў свеце сонечнага тэлескопа, дыяметр дыяфрагмы якога складае 1,6 метра.

У апошні час урад і навукоўцы пачалі надаваць павышаную ўвагу падобным здымкам, каб даведацца больш пра тое, які ўплыў сонечныя магнітныя буры могуць аказваць на працу спадарожнікаў, тэлекамунікацый і энергасістэм.

Апошнія навіны