BE RU EN

ДАІ просіць адмовіцца ад далёкіх паездак з-за спёкі

  • 8.08.2013, 9:05

Па прагнозах сіноптыкаў, тэмпература ў некаторых раёнах Менскай вобласці сёння дасягне 37 градусаў цяпла.

У сувязі з гэтым, ДАІ рэкамендуе кіроўцам адмовіцца ад далёкіх паездак. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым паведамленні на сайце УУС Менаблвыканкама.

«Нават у здаровага чалавека ў падобных умовах надвор'я аслабленая ўвага. Таму, ДАІ Менскай вобласці рэкамендуе кіроўцам сталага ўзросту і тым, хто дрэнна пераносіць спёку - адмовіцца ад далёкіх паездак. Калі ж немагчыма адкласці паездку, то ў абавязковым парадку праверыць, каб у аўтамабілі працаваў кандыцыянер, а паездку лепш запланаваць у ранішні, альбо ў вячэрні час сутак», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у бліжэйшыя двое сутак у Беларусі чакаецца рэкордная спякота, але ўжо ў суботу яна зменіцца дажджамі.

Апошнія навіны