BE RU EN

Літоўскі палітык-скандаліст хоча папрасіць прытулак у Беларусі

  • 7.08.2013, 21:03

Вітаўтас Шустаўскас, які за хуліганскія паводзіны 27 ліпеня быў затрыманы паліцыяй, не жадае больш жыць у Літве.

Блізу года таму палітык быў гатовы прасіць прытулак у ЗША, аднак цяпер звярнуў увагу на суседнюю Беларусь, піша партал ru.DELFI.lt.

Цяпер Вітаўтас Шустаускас высвятляе працэдурныя тонкасці.

«У мяне там ёсць знаёмыя, сваякі. Я больш не магу жыць у Літве - толькі нешта крану, адразу дасудовае расследаванне, баішся ваду піць, раптам атруцяць», - кажа палітык, які карыстаецца на радзіме рэпутацыяй скандаліста.

Паводле ягоных слоў, за апошнія 20 гадоў у дачыненні да яго распачата 56 спраў, за розныя штрафы яму давялося заплаціць 15 000 і 30 дзён правесці ў турме.

У выпадку атрымання прытулку ў Беларусі, Вітаўтас Шустаускас мае намер захаваць літоўскае грамадзянства.

Апошнія навіны