BE RU EN

Рэкорд эканамічнасці: дзевяць краін Еўропы за 82 еўра

  • 7.08.2013, 18:56

Вядомы гоншчык Герхард Платнэр устанавіў чарговае дасягненне.

Ён праехаў дзевяць еўрапейскіх краін на легкавіку Skoda Citigo CNG, укамплектаваным газавым рухавіком, выдаткаваўшы на паліва менш за 100 еўра - такім быў бюджэт паездкі.

За пяць дзён пілоту ўдалося праехаць на чэшскім аўтамабілі з Вічэнцы (Італія) да Стакгольма (Швецыя). За час падарожжа рэкардсмэн пераадолеў адлегласць у 2619 км. Як піша выданне Carscoop, сярэдні выдатак паліва Skoda Citigo CNG склаў 2,39 кг на 100 км прабегу - на 0,5 кг менш, чым паводле «пашпарту».

«Мой новы рэкорд сведчыць аб высокай паліўнай эфектыўнасці Skoda Citigo CNG. Нягледзячы на нечаканае падвышэнне кошту прыроднага газу ў Італіі і Швецыі, мне ўдалося ўкласціся ў свой бюджэт. У мяне нават засталося 18,76 еўра», - кажа Герхард Платнэр.

Skoda Citigo CNG абсталяваны 3-цыліндравым рухавіком аб'ёмам 1 літр, які можа працаваць як на бензіне, так і на прыродным газе. Эканоміць паліва дапамагаюць палівазберагальная тэхналогія stop-start, сістэма рэгенерацыі энэргіі пры гамаванні ды шыны з нізкім супрацівам качэнню, піша NEWSru.com.

У 2011 годзе Герхард Платнэр паставіў два рэкорды: за стырном Skoda Superb аўтамабіліст праехаў без дазапраўкі ад Шанхая да Пекіна, а на мадэлі Skoda Fabia аўстрыйцу ўдалося зрабіць шлях з Аўстрыі да Даніі і назад (г.зн. блізу 2 тысяч км) на адным баку паліва.

Апошнія навіны