BE RU EN

Сям'я з Беларусі трапіла ў ДТЗ у Польшчы: 3-гадовая дзяўчынка ў коме

  • 6.08.2013, 15:30

Беларуская сям'я трапіла ў ДТЗ у Польшчы, малалетняе дзіця і маці знаходзяцца ў бальніцы.

«На польскай нацыянальнай трасе DK1, у Сілезскім ваяводстве, аўтамабіль маркі Toyota, на якім ехала сям'я з Беларусі, заехаў у дарожную агароджу», - паведамляюць польскія СМІ.

У выніку ДТЗ цяжка пацярпелі кіроўца і пасажыры Toyota. 3-гадовая дзяўчынка ўпала ў кому, пры дапамозе верталёта яна была экстрана дастаўленая ў бальніцу - яе ўдалося выратаваць. Яе маці была праапераваная вечарам гэтага ж дня, стан жанчыны ацэньваецца як цяжкі. Яе муж, кіроўца Toyota, таксама шпіталізаваны. Устаноўлена, што ўсе трое - грамадзяне Беларусі, піша «Інтэрфакс».

Па іх інфармацыі, «паліцыя шукае кіроўцу белага Iveco, які, магчыма, стаў ініцыятарам ДТЗ».

«Відавочцы сцвярджаюць, што кіроўца пазадарожніка Toyota, пазбягаючы сутыкнення з Iveco, з'ехаў з праезнай часткі і ўрэзаўся ў дарожную агароджу», - паведамляюць СМІ.

Апошнія навіны