BE RU EN

Ліміт на плацёж наяўнымі можа скласці $17,5 тысяч

  • 6.08.2013, 11:50

У Беларусі працягваюць разглядаць пытанне аб лімітавым памеры плацяжу пры ажыццяўленні насельніцтвам аплаты тавараў, работ і паслуг.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка.

«Па ўзгадненні з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання на зацвярджэнне будзе вынесены гранічны памер у суме 1500 базавых велічынь (у эквіваленце каля $17,5 тыс.), звыш якога аплата павінна ажыццяўляцца толькі ў безнаяўнай форме. Пры падрыхтоўцы дадзенага пытання прымаўся да ўвагі вопыт суседніх дзяржаў. Так, у Расейскай Федэрацыі ён плануецца ў памеры 600 тыс. рублёў, або каля $20 тыс., ва Украіне ўжо ўстаноўлены ў памеры 150 тыс. грыўняў, або каля $18 тыс.», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Раней паведамлялася, што ліміт на разлік наяўнымі будзе паэтапным.

Апошнія навіны