BE RU EN

Новы суд на Яроменкам - 19 жніўня

  • 6.08.2013, 11:22

Суд над маладафронтаўцам Уладзімірам Яроменкам адбудзецца 19 жніўня.

Пра гэта былы палітвязень паведаміў прэс-службе «Маладога Фронту».

«Учора днём мне патэлефанавалі з Першамайскага суда і папрасілі зайсці ў канцылярыю, каб забраць пастанову аб прызначэнні судовага разбіральніцтва. Разам з пастановай мне ўручылі судовую позву з датай і часам правядзення судовага пасяджэння, а таксама папярэдзілі, што ў выпадку няяўкі ў суд мне будзе змененая мера ўтрымання», - распавёў актывіст.

Суд пройдзе 19 жніўня ў 14:30 па адрасе: вул. Талбухіна, 9.

Нагадаем, у ліпені стала вядома, што супраць былога палітвязня Уладзіміра Яроменка завялі новую крымінальную справу. Яго вінавацяць нібыта ў парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду.

Актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 года быў арыштаваны, як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах.

15 сакавіка 2013 года суд Першамайскага раёна Менска на 6 месяцаў падоўжыў прэвентыўны нагляд у дачыненні да актывіста, які быў устаноўлены год назад.

Апошнія навіны