BE RU EN

Рэвяка і Лабковіча выклікалі ў міліцыю

  • 6.08.2013, 9:50

Сёння супрацоўнікаў праваабарончага цэнтра «Вясна» чакаюць у РУУС Савецкага раёна Менска.

Міліцыянты патэлефанавалі Уладзіміру Лабковічу і Таццяне Рэвяка ўчора ўвечары. Прыйсці ў РУУС праваабаронцы павінны сёння ў 11 гадзін, паведамляе ПЦ «Вясна».

Нагадаем, Таццяна Рэвяка і Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя 5 жніўня падчас распаўсюджвання паштовак з выявай палітвязня Алеся Бяляцкага. Іх адвезлі ў Савецкі РУУС, дзе аформілі пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) і забралі мабільныя тэлефоны.

Аднак пратаколы правапарушэння былі складзеныя непісьменна і таму суддзі вярнулі іх на дапрацоўку.

Верагодна пазней адміністрацыйная справа будзе разгледжаная ў судзе Савецкага раёна Менска.

Апошнія навіны