BE RU EN

Лагеры для мігрантаў-нелегалаў могуць разбіць па ўсёй Расеі

  • 5.08.2013, 11:02

Федэральная міграцыйная служба (ФМС) прапануе стварыць цэлую сетку спецустаноў для мігрантаў-нелегалаў, якія падлягаюць выдварэнню з тэрыторыі Расеі.

Адпаведная ініцыятыва змяшчаецца ў падрыхтаваным ведамствам законапраекце, піша «Коммерсантъ».

Выданне адзначае, што цяпер у Расеі існуе 21 спецпрыёмнік-размеркавальнік, дзе ў тым ліку ўтрымліваюцца нелегальныя мігранты. Такія ўстановы падпарадкоўваюцца МУС, аднак з 1 студзеня 2014г. гэтымі пытаннямі павінна будзе займацца міграцыйная служба, паведамляе РБК.

«У тлумачальнай запісцы да законапраекта прадстаўнікі ФМС прапануюць стварыць 83 спецыяльныя ўстановы ў 81 суб'екце РФ. Для гэтага неабходна павялічыць штат ведамства на 4 тыс. 661 работніка», - піша газета.

Нагадаем, першы лагер для мігрантаў-нелегалаў быў адкрыты на мінулым тыдні ў Маскве. У яго трапляюць замежныя грамадзяне, якія падлягаюць дэпартацыі з Расеі. Намётавы лагер разлічаны на 1 тыс. чалавек і ўжо амаль запоўнены. Большую частку насельнікаў лагера складаюць в'етнамцы.

Намётавы гарадок для мігрантаў з'явіўся пасля маштабных рэйдаў сталічнай паліцыі, якія пачаліся пасля інцыдэнту на Мацвееўскім рынку. Там пры затрыманні падазраванага ў згвалтаванні непаўналетняй быў жорстка збіты супрацоўнік паліцыі. На яго напалі блізкія зламысніка, усе яны з'яўляюцца выхадцамі Дагестана. Яны затрыманыя. У цяперашні час у Маскве праводзяцца меры па спыненні нелегальнай міграцыі.

http://pics.smotri.com/player.swf?file=v2530653f217&autoStart=false&str_lang=rus&xmlsource=http%3A%2F%2Fpics%2Esmotri%2Ecom%2Fcskins%2Fblue%2Fskin%5Fcolor%2Exml&xmldatasource=http%3A%2F%2Fpics.smotri.com%2Fskin_ng.xml

Апошнія навіны