BE RU EN

У Курапатах ізноў зламалі крыжы

  • 4.08.2013, 21:30

Раніцай 4 жніўня сябры Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ убачылі ў Курапатах сляды чарговага акту вандалізму.

Яшчэ ўчора, 3 жніўня, людзі працавалі на «Талацы», парадкуючы тэрыторыю народнага мэмарыяла. Тады пашкоджаных крыжоў не было. Відавочна, што невядомыя злачынцы зламалі крыжы ўвечары 3 жніўня ці ўначы на 4 жніўня, перадае «Радыё Свабода».

Зламаныя 8 крыжоў на Крыжовых прысадах. Вандалы таксама пашкодзілі металічны Крыж памяці палякаў, расстраляных у Курапатах (гэты Крыж быў усталяваны жыхарамі Менска ў 1994 годзе). Злачынцы пашкодзілі бляшаныя шыльды з надпісамі на Крыжы і раскідалі вянкі і кошыкі з кветкамі, якія стаялі каля гэтага ды іншых крыжоў.

Апошнія навіны